Тыдзень нулявога траўматызму
09.09.2024У адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага абласнога камітэта ад 22 лютага 2024 г. №88 на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 9 па 15 верасня 2024г. праводзіцца мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму".
Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, а таксама прадухілення няшчасных выпадкаў на вытворчасці шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прыняцця мер па іх недапушчэнню.