Лінейкі да Дня ведаў у школах і гімназіях Беларусі пройдуць 2 ВЕРАСНЯ

21.08.2024
Урачыстыя лінейкі, прымеркаваныя да Дня ведаў, у школах і гімназіях Беларусі пройдуць 2 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. Як адзначылі ў Мінадукацыі, у 2024/25 навучальным годзе ў цэлым па краіне школы прымуць каля 1 млн. 72 тыс. навучэнцаў. Упершыню за парты ў краіне сядуць каля 105 тыс. першакласнікаў.
поделиться в: