Раённы агляд-конкурс «Лепшы вадзіцель школьнага аўтобуса – 2024»
12.08.2024Сёння прайшоў агляд-конкурс "Лепшы вадзіцель школьнага аўтобуса -2024".
У конкурсе прынялі ўдзел 18 вадзіцеляў. Конкурс складаўся з практычнай і тэарэтычнай часткі. Першы этап - гэта рашэнне білетаў па правілах дарожнага руху, другі - кіраванне аўтобусам з прыёмамі манеўравання. Таксама правяраўся тэхнічны стан транспарту. Спаборніцтва праходзіла на тэрыторыі экзаменацыйнай пляцоўкі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ў Гродне.