Адзіны дзень адчыненых дзвярэй у аграрным універсітэце
25.03.202423 сакавіка 2024 года пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прайшла рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень адчыненых дзвярэй"
У гэты дзень аграрны ўніверсітэт наведалі больш за 300 выпускнікоў школ г. Гродна, а таксама Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Вучні 10 і 11 аграрных класаў нашай школы таксама наведалі ўніверсітэт, каб як мага больш даведацца аб будучай прафесіі і ўстанове адукацыі, у якой у хуткім часе яны будуць праходзіць навучанне.
Выкладчыкі і студэнты расказалі будучым абітурыентам аб асаблівасцях уступнай кампаніі-2024, бюджэтных месцах, аб адукацыйных магчымасцях устаноў адукацыі, правілах прыёму, умовах навучання, асаблівасцях студэнцкага жыцця, працаўладкавання і прафесійнага росту. Дзеці наведалі інфармацыйныя пляцоўкі навучальных устаноў.