З 19 па 24 лютага ў школе пройдзе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры!
15.02.2024
Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе.
С.Грахоўскі
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар ДУА “Капцёўская сярэдняя школа” _____________ Л.М.Санюковіч 15.02.2024 |
План мерапрыемстваў Тыдня беларускай мовы
ДУА "Капцёўская сярэдняя школа"
19.02.2024-24.02.2024
№ |
Мерапрыемства |
Месца |
Час |
Адказны, выканаўца |
1 |
Бібліятэка запрашае: выстава кніг, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года |
Бібліятэка |
З 19.02.2024 |
Жданава І.К. |
2 |
Адзіная інфармацыйная гадзіна “Славутыя сыны сваёй краіны” |
Класы |
19.02.2024 |
Класныя кіраўнікі 3-11 класаў |
3 |
Конкурс чытальнікаў "Якія цудоўныя назвы і словы! Якая цудоўная родная мова!" |
Кабінет пачатковых класаў |
20.02.2024 |
Цапкевіч М.Г., Зайко А.Ч., вучні 3-4 класаў
|
4 |
Конкурс малюнкаў-ілюстрацый да твораў беларускіх класікаў "Сэрцам роднага слова краніся" |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры, школьнае фае |
20.02.2024 |
Нарэўская М.З., Міхалоўская А.С., Цапкевіч М.Г., Зайко А.Ч., вучні 3-7 класаў
|
5 |
Акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” |
Установа адукацыі |
20.02.2024 - 25.02.2024 |
Вучні і настаўнікі школы |
6 |
Правядзенне агульнашкольнага дыктанта |
Класы |
21.02.2024, на працягу дня |
Даранчук А.Ф., Нарэўская М.З., Міхалоўская А.С., Зайко А.Ч., Цапкевіч М.Г. вучні 3-11 класаў |
7 |
Удзел у абласным дыктанце |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
21.02.2024, 13.00 |
Педагогі, законныя прадстаўнікі навучэнцаў школы, усе жадаючыя |
8 |
Удзел у гульні-конкурсе “Буслік” |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
22.02.2024 |
Нарэўская М.З. |
9 |
Конкурс сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!” |
Класы |
23.02.2024, на працягу дня |
Даранчук А.Ф., Нарэўская М.З., вучні 9-11 класаў |
10 |
Конкурс творчых пісьмовых работ “Пра мір і Радзіму на матчынай мове” |
Класы |
23.02.2024, на працягу дня |
Даранчук А.Ф., Нарэўская М.З., вучні 5-8 класаў |
11 |
Школьны этап паэтычнага конкурса “Чытаем класіка разам”, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова |
Кабінет беларускай мовы і літаратуры |
24.02.2024 |
Даранчук А.Ф., Нарэўская М.З., вучні 5-11 класаў |