Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі

11.10.2023
Адной з яго галоўных задач з'яўляецца вызначэнне ўзроўню функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, якія маюць агульную базавую адукацыю.

Удзельнікамі даследавання выступяць дзесяцікласнікі школ, ліцэяў, гімназій і першакурснікі каледжаў. Таксама прымуць удзел у НДЯА педагогі і бацькі.

З мэтай азнаямлення зацікаўленых асоб з інструментарыем НДЯА на нацыянальным адукацыйным партале размешчаны трэніровачныя заданні па чытацкай, матэматычнай, прыродазнаўчай і фінансавай пісьменнасці.

Праца з гэтымі матэрыяламі дазволіць атрымаць агульнае ўяўленне аб структуры і тыпалогіі заданняў НДЯА, аб'ёме і форме іх прад'яўлення.

Трэніровачныя заданні па чытацкай пісьменнасці

Трэніровачныя заданні па матэматыченай пісьменнасці

Трэніровачныя заданні па прыродазнаўчай пісьменнасці

Трэніровачныя заданні па фінансавай пісьменнасці

поделиться в: