Пачала работу раённая Школа маладога педагога

22.09.2023
Сёння на базе ўстановы адбылося першае ў 2023/2024 навучальным годзе пасяджэнне раённай Школы маладога педагога па тэме: «Педагагічныя рэцэпты падрыхтоўкі сучаснага ўрока/вучэбнага занятку, або як зрабіць урок/навучальны занятак эфектным і эфектыўным» у форме семінара-практыкума.

Мэта заняткаў -  павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці маладых педагогаў па пытаннях праектавання, правядзення і аналізу сучаснага навучальнага занятку, выкарыстання эфектыўных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі навучальнага ўзаемадзеяння, накіраваных на выхаванне і развіццё асобы навучэнца.

Да маладых пачынаючых педагогаў з прывітальным словам і настаўленнем звярнулася начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага райвыканкама Таццяна Міхайлаўна Аксаміт.

Пра стварэнне ўмоў для паспяховай сацыялізацыі і паўнацэннай самарэалізацыі маладых спецыялістаў , забеспячэнне кадрамі ўстаноў адукацыі Гродзенскага раёна расказала Гарбатко Галіна Рыгораўна, старшыня Гродзенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Аб сістэмнасці і адзінстве педагагічных патрабаванняў да правядзення сучасных навучальных заняткаў паведаміла Пасевіч Іна Іванаўна, загадчык ДУ "Гродзенскі раённы вучэбна-метадычны кабінет"

Пра тое, «Як зрабіць урок цікавым», расказала Вінтэр Алена Тадэвушаўна, метадыст ДУ "Гродзенскі раённы вучэбна-метадычны кабінет"

Практычныя заняткі «Шляхі вырашэння канфліктаў паміж педагогамі і бацькамі» правяла
Філімонава Аксана Ігараўна, метадыст ДУ "Гродзенскі раённы вучэбна-метадычны кабінет"

Быў прадэманстраваны перадавы вопыт педагогаў ДУА «Капцеўская сярэдняя школа» і іншых школ Гродзенскага раёна па выкарыстанні эфектыўных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі навучальнага ўзаемадзеяння.

Настаўнікамі ДУА «Капцеўская сярэдняя школа»паказана панарама адкрытых заняткаў:

Урок "Чалавек і свет" у II класе "Значэнне і ахова паветра", настаўнік ДУА "Капцеўская сярэдняя школа"  Кохна Ірына Васільеўна (першая кваліфікацыйная катэгорыя)

Урок біялогіі ў VIII класе "Паразітычныя плоскія чарвякі", настаўнік ДУА "Капцеўская сярэдняя школа" Грэсь Яна Аляксандраўна (без катэгорыі)

Урок нямецкай мовы ў V класе “Магчымасці правядзення канікулаў. Гаварэнне», настаўнік ДУА "Капцеўская сярэдняя школа" Астапчык Таццяна станіславаўна (вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя)

Факультатыўны занятак "Гуляем у футбол" у IV класе "Вядзенне мяча", настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА "Капцеўская сярэдняя школа" Янковіч Дзмітрый Аляксандравіч (вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя)

Праведзены майстар-класы і прэзентацыі педагагічнага вопыту

поделиться в: