Гарадок запрашае гасцей на Дзень беларускага пісьменства
02.09.2023Сёлета Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2–3 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці, вядомым з XVIII стагоддзя. Менавіта тут нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – аўтар аднаго з папулярных твораў беларускай літаратуры XIX стагоддзя «Тарас на Парнасе». У Гарадоцкім раёне ўстаноўлена самая вялікая ў краіне скульптура ў гонар беларускіх партызан – у невялікім урочышчы Шчаблова. Гарадокскі раён лічыцца адным з самых «водных» у Беларусі: на яго террыторыі знаходзіцца 161 возера, а рэкі маюць агульную працягласць больш за 733 км.
У праграме Дня беларускага пісьменства шмат мерапрыемстваў, якія зацікавяць прыхільнікаў кнігі і проста людзей, жадаючых карысна правесці час у Гарадку. Асноўны акцэнт – гэта найперш юбілейная дата – 30-годдзе існавання Дня беларускага пісьменства. Ключавой стала таксама дата 80-годдзя вызвалення Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Год міру і стваральнай працы гэта дата з'яўляецца вельмі значнай. Яна знойдзе сваё адлюстраванне ў шэрагу мерапрыемстваў і канцэртных нумарах адкрыцця і закрыцця свята.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства пачала рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў», якая стартавала 30 жніўня. За 30 гадоў правядзення яе ўдзельнікамі сталі 415 чалавек.
1 верасня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ладзіць Міжнародны круглы стол «Роля кнігі ў жыцці грамадства. Мінулае і сучаснасць».
2–3 верасня будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, прадстаўленага тэматычнымі павільёнамі: «Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства», «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага», «Кнігі і прэса».
Адметнасцю свята ўжо не першы год з'яўляецца канцэрт літаратараў, які праводзіцца на цэнтральнай пляцоўцы. Сёлета ён адбудзецца 3 верасня. Там нават прагучаць песні, спецыяльна напісаныя да Дня беларускага пісьменства і прысвечаныя Гарадку.
Асноўнай падзеяй дня стане ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXX Дня беларускага пісьменства, падчас якой пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія».
Урачыстая цырымонія закрыцця пачнецца ў 14:00 на галоўнай сцэне свята, якая завершыцца перадачай вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства 2024 года.
Больш падрабязна пра праграму ХХХ Дня беларускага пісьменства можна даведацца тут.
НІА
па матэрыялах сайта Міністэрства інфармацыі
Рэспублікі Беларусь